Голосование
Удовлетворены ли Вы работой учреждения дошкольного образования в 2019-2020 учебном году?
Всего 20 человек
Голосование
Мы рады, что Вы наш гость и решили познакомиться с жизнью нашего учреждения. Нам интересно и полезно знать Ваше мнение о содержании информации сайта:
Всего 40 человек

Дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусь

Дата: 6 апреля в 05:50, Обновлено 7 апреля в 11:08

Дзяржаўныя святы Беларусі, іншыя святочныя і памятныя дні, якія адзначаюцца ў краіне

Дзень Канстытуцыі

15 сакавіка 1994 года была прынятая Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь. 

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Галоўнае свята Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка.Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор аб Супольнасці Беларусі і Расіі. Праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які быў пакладзены ў аснову працэсаў інтэграцыі дзвюх дзяржаў. 

Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь

2-я нядзеля мая - Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Свята прысвечана галоўным сімвалам краіны, якія ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства і з'яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. 

Дзень Перамогі

9 мая Беларусь святкуе перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне (Другой сусветнай). У краіне гэта адна з самых шануемых дат, таму што перамога дасталася вялікай цаной - загінуў кожны трэці беларус. Ветэраны вайны ў Беларусі карыстаюцца асаблівай пашанай, таму ўрачыстыя шэсці ветэранаў - галоўнае святочнае мерапрыемства Дня Перамогі. Яны праходзяць па ўсёй краіне. 

Дзень Незалежнасц

У Беларусі Дзень Незалежнасці - галоўнае дзяржаўнае свята. Яно адзначаецца 3 ліпеня - у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Галоўнае мерапрыемства свята - урачысты парад. У Мінску ён праводзіцца на праспекце Пераможцаў і нагадвае аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду краіны, а таксама дэманструе дасягненні суверэннай Беларусі. 

Святы і памятныя дні ў Беларусі

1 студзеня - Новы год. 

7 студзеня - Раство Хрыстова (праваслаўнае).

23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.Хоць галоўныя героі гэтага дня ваеннаслужачыя, у Беларусі ён лічыцца святам усіх мужчын. 

8 Сакавіка - Дзень жанчын. Свята было заснавана ў хуткім часе пасля рэвалюцыі 1917 года. У сучаснай Беларусі 8 Сакавіка з'яўляецца святам Вясны і днём, калі ўшаноўваюць жанчын. 

1 Мая - Свята працы. Дзень працы - адно з папулярных свят у Беларусі. У гэты дзень праводзіцца мноства канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Многія святкуюць яго, робячы пікнікі. 

7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

25 снежня - Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае). Памятныя дні У Беларусі афіцыйна ўстаноўлены памятныя дні, у якія прынята ўспамінаць ахвяр вялікіх трагедый, аддаваць даніну павагі памерлым.

Дзень памінання памерлых (Радаўніца) - 9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня. У гэты дзень прынята наведваць могілкі, прыводзіць у парадак магілы сваякоў і блізкіх людзей. 26 красавіка - Дзень чарнобыльскай трагедыі. 

22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.