Голосование
Удовлетворены ли Вы работой учреждения дошкольного образования в 2019-2020 учебном году?
Всего 20 человек
Голосование
Мы рады, что Вы наш гость и решили познакомиться с жизнью нашего учреждения. Нам интересно и полезно знать Ваше мнение о содержании информации сайта:
Всего 40 человек

НАША РОДИНА - БЕЛАРУСЬ!

Дата: 31 марта 2019 в 21:37, Обновлено 7 апреля в 10:25
Якая прыгожая назва ў нашай краіны - Беларусь!
А яшчэ мы завём яе - Радзіма.
А яшчэ - Бацькаўшчына.
Радзіма - бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце.

Поле, лес, рэчка, возера, зямля, па якой мы ходзім, веска ці горад, у якім мы жывем, - гэта Радзіма.

Наша зямля завецца таксама Бацькаўшчы-на- бо яна засталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іх бацькоў - нашых дзядоў. І так - аж ад самых далекіх продкаў.

Найвялікшы скарб Беларусі- гэта людзі. Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч пісаў пра іх так: "Жывы, разумны, працавіты і вольналюбівы беларускі народ! Беларус адрозніваецца шчодрасцю, гатоўнасцю заўсёды прыйсці на дапамогу ў бядзе".

Побач з беларусамі жывуць у нашых гарадах і весках рускія, палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары, выхадцы з іншых краін. Усе мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Так завецца наша шматнацыянальная дзяржава.

Чаму ж нас называюць беларусамі? Адны кажуць, што  ад белага колеру льняной вопраткі і светлых валасоў нашых жыхароў. Іншыя сцвярджаюць, што белая - значыць вольная. Сапраўды, белы колер ва ўсе часы быў сімвалам свабоднага жыцця.

Гісторыю сваёй краіны трэба ведаць. Гэта дапаможа зразумець, як жылі людзі ў мінулым. Чым яны займаліся? Як баранілі сваю Радзіму? Як жывуць яны цяпер? Да чаго імкнуцца ў будучым?

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.